::
Кузьма у дварочку, усе дзеўкі ў радочку / песня, тэкст,аўдыё — в. Багатырская, Полацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Кузьма у дварочку, усе дзеўкі ў радочку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Кузьма у дварочку (кожны радок 2 разы, антыфон)
Ўсе дзеўкі ў радочку
Аднэй Розы нету
3 Чэша маці Розу,
Чэша, й навучае,
— Не стань з Кузьмом радам,
Кузьма цябе (а)бманіць
На ножаньку станець
За ручаньку сцісне
Кузьма й здагадаўся
Узяў да й прыбраўся
Ў дзявочае плацце
Роза й не спазнала
З Кузьмом радам стала
Ня жджы маці дочку
Ня жджы ў вяночку
А жджы ў платочку
Ня жджы з белым сырам
А жджы з малым сынам

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.07.2025 01:28:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.