::
А пры мхах, пры балотых / песня, тэкст,аўдыё — в. Кудзяны, Бешанковіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А пры мхах, пры балотых
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“зімняя піліпаўская”

Поўны тэкст
А прі мхах, прі балотых,
Там бярёза стыяла,
Ай, там бярёза стыяла!

А на тэй на бярёзі,
Ай, а на тэй на бярёзі,
Сідзеў шэры сылавейка,
Ай, сідзеў шэры сылавейка,
Ён шчыбечыць-расшчыбечыць,
Ай, ён шчыбечыць-расшчыбечыць,
А ўсю праўданьку гаворыць,
Ай, а ўсю праўданьку гаворыць,
А і ўчора сы вячора,
Ай, а і ўчора сы вячора,
Добрага молайца й паймалі,
Ай, добрага молайца й паймалі,
Ручкі-ножкі звізалі,
Ай, ручкі-ножкі звізалі,
Пасадзілі у вазочык,
Ай, пасадзілі у вазочык,
Ай на самы й задочык,
Ай, ай на самы й задочык,
Самі селі-запелі,
Ай, самі селі-запелі,
Добры й моладзіц заплакуў,
Ай, добры й моладзіц заплакуў,
Старана мая, старонка,
Ай, старана мая, старонка,
Мне з табою ні відацца,
Ай, мне з табою ні відацца,
С атцом, з мацер’ю прашчацца,
Ай, с атцом, з мацер’ю прашчацца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.09.2025 07:18:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.