::
А ішлі-пашлі валачобнічкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Дубраўка, Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ішлі-пашлі валачобнічкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ішлі-пашлі валачобнічкі,
*Зялёнай сад вішнёвай!* (рэфрэн)
А й прышлі к даму к[ы] мурованаму,
Хто ў етам даму - добры дзень таму,
Ці спіш, ці ляжыш, ці ‘дпачуваіш?
А й калі ты спіш - дак Бог з табою,
А калі ня спіш - рукай са мною,
Надзень чулочкі ды на белы ножкі,
Надзень боцікі ўсё казловаі,
Надзень шубачку ўсё бабровыю,
Надзень шапачку й баранковаю,
Адчыні вакно … высокая,
Паглядзі ў гумно і далёкая,
Што ў тваім гумне за праявачка,
За праявачка праявілася,
Нова цэркаўка станавілася,
А ў тэй цэркаўкі сам Гасподзь сядзіць,
Сам Гасподзь сядзіць і кніжачку дзяржыць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.09.2025 17:25:26

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.