::
Па полю ідзём мы па чыстыму / песня, тэкст,аўдыё — Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Па полю ідзём мы па чыстыму
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Па полю ідзём мы па чыстаму,
*Хрыстос васкрос, Сын Божый!(рэфрэн)
Падходзім к двару мы к замчыстаму,
Чый жа эта двор на сто міліён?
А і этат двор пана Грышычкі,
Ці ты спіш-ляжыш, ці ‘дпачываеш?
Калі спіш-ляжыш, ну дак Бог з табой,
Ня спіш, ні ляжыш - гавары са мной,
Адчані вакно - палядзі на двор,
На тваім дварэ ўся праявачка,
Ўся праявачка праявілася,
Світа царкоўка станавілася,
А ў тэй царкоўкі залатый прыстол,
На тым прастолі сядзіць Бог-Гасподзь,
Ляскай махаіць, святцы злічаіць,
Катораму святцу напярод ступіць,
Первае святца - святы Вялікдзень,
З красным яечкам, з добрым славечкам.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.09.2025 22:17:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.