::
В нядзельку рана сонца іграла / песня, тэкст,аўдыё — в. Ферма, Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
В нядзельку рана сонца іграла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
В нядзельку рана сонца іграла,
*Хрыстос васкрэ(сін) Божы! (Рэфрэн)
А раней таго ну пава літала,
Пава літала распавістая,
Распавістая ну пазалацістая,
А там Волечка каровак гнала,
Каровак гнала ну пер’е збірала,
Пер’е збірала - ў рукавок клала,
З рукаўка біра вяночак віла,
Звіўшы вяночак пашла ў таночак,
А ў танку, ў танку ну пахваляіся,
Пахваляіся-наругаіся,
А ніхто ў міне вянок ні сарвець,
Ні шуры-буры, ні буйны дожджы,
Як узнялісі ну шыры ды буры,
Схапілі вянок ды й пакацілі,
Пярловы вянок - залаты вяршок.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.09.2025 19:34:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.