::
Ў чыстым полі пад белай берёзай / песня, тэкст,аўдыё — Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ў чыстым полі пад белай берёзай
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«вясна»

Поўны тэкст
(і)Ў чыстым полі пад белай берозай, //
Малойчык зблудзіўся, спатачкі ўлажыўся,
Узняліся й шуры-буры, ды буйные ветра,
А сарвалі з берозы верхушку, //
А забілі молайцу падушку, //
А некаму по молайцу плакаць, //
Прыляцела тры зязюлі з бору, //
Адна села у его ў галоўцы, //
Другая села на сердзечко яго, //
Трэцяя села у ножачках яго, //
Сістра плачаць ад году й да году, //
Мамка плачаць ат века й да века, //
Жонка плачаць ат рання й да ‘беда, //
Пабедаўшы у зелен сад пайду, //
Я там сабе палуччэга найду. //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.09.2025 17:31:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.