::
Літала паванька з саду да саду / песня, тэкст,аўдыё — Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Літала паванька з саду да саду
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“талака”

Поўны тэкст
Літала паванька з саду да саду,
Літала,
Літала паванька з саду да саду.

Раняла пер’ейка ў зялёну траву,
Раняла,
Пер’ейка ў зялёну траву.

Ні жаль мне ні павы, ні пер’е ее,
Ні жаль мне,
Ні павы, ні пер’е ее.

А жаль мне сястрыцы ў чужой старане,
А жаль мне
Сястрыцы ў чужой старане.

Як трудна рабінкі у мутнай вадзе,
Як трудна,
Рабінкі у мутнай вадзе.

Так нашай сястрыцы ў чужой старане,
Так нашай,
Сястрыцы ў чужой старане.

Як трудна рабінкі без вадзіцы жыць,
Як трудна,
Рабінкі без вадзіцы жыць,
Так нашай сястрыцы бяз родзіны быць,
Так нашай,
Сястрыцы бяз родзіны быць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.09.2025 11:32:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.