::
Хадзів чыжак па вуліцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Поплаўкі, Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Хадзів чыжак па вуліцы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“купалка”

Поўны тэкст
Хадзіў чыжа.., хадзіў чыжак па вуліцы,
Па вуліцы,
Клікаў дзева.., клікаў дзевак на вуліцу,
На вуліцу.
Вы, дзевачкі, ай, вы, дзевачаі, выхадзіця,
Вахадзіця,
Вы, жоначкі, ай, вы, жоначкі, пасядзіця,
Пасядзіця.
Цяпер, дзеўкі, ай, цяпер, дзеўкі, ваша воля,
Ваша воля.
Вам, жоначкі, ай, вам, жоначкі, нету волі,
Нету волі.
І дзеця плача, ай, дзяця плача ў калабелі,
Ў калабелі,
Мужык вурчы.. ай, мужык вурчыць на пасцеле,
На пасцеле.
А я дзіця, ай, а я дзіця пракалашу,
Пракалашу.
А я ж мужа, ай, а я ж мужа пірапрашу,
Пірапрашу.
Сама к дзеўка.. ай, сама к дзеўкам гуляць пайду,
Гуляць пайду. У!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.09.2025 12:02:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.