::
Выйдзі, выйдзі, ды цёмная туча / песня, тэкст,аўдыё — в. Вялец, Глыбоцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Выйдзі, выйдзі, ды цёмная туча
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“дажынкі”

Поўны тэкст
Выйдзі-выйдзі, ды цёмныя туча,
З зялёныга лесу, выйдзі-выйдзі,
Ой, ня выйшла ды цёмныя туча,
З зялёныга лесу, ды ня выйшла,
Ой выслала ды ціхага ветру,
ды дробныга дожджу, ой, выслала

Выйдзі-выйдзі, наша гаспадынька,
На поле, на ніўку, выйдзі-выйдзі,
Ды ня выйшла наша гаспадынька,
На поле, на ніўку, ды ня выйшла,
Ды выслала сынка-сакалочка,
Дачку-пірапёлку, ой, выслала,
Ні патаюць ці баляць вам ручкі,
Ці баляць вам плечкі, ні патаюць
Толькі патаюць, ці многа сажалі,
Ці многа нажалі, толькі патаюць.
Мы сажалі вялікыя поля,
Поля ні змірона, мы сажалі.
Мы наклалі па ўсім полі копы,
Копы ні злічоны, мы наклалі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.